фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

Мы запыталіся ў намесніка начальніка Белгідрамета Святланы Кузьміч, ці здараліся раней такія гады, калі тэмпература паветра ў Мінску за лета ні разу не перавышала 30ºС.

«Такія гады былі. Прычым да пачатку перыяду пацяплення яны рэгістраваліся ў сярэднім раз на 2 гады, а пасля 1989 (пачатак перыяду пацяплення) — прыкладна раз на 4-5 год», — распавядае спецыяліст.

Якія прагнозы ў сіноптыкаў, ці варта ўсё ж чакаць значнага пацяплення гэтым летам?

«Жнівень даволі часта бывае цяплейшы за ліпень (прыкладна ў 40% гадоў). І нават у гады без 30-градуснае спёкі бывалі выпадкі (30%), калі жнівень быў цяплейшы за ліпень, аднак ненашмат — розніца да аднаго градуса», — кажа Святлана Кузьміч.

Выглядае, што калі такая статыстыка не парушыцца, то асаблівае спёкі чакаць у гэтым жніўні не трэба.

«Нягледзячы на тое, што лета пераваліла за другую палову, а дні становяцца карацейшымі, кліматычная сістэма інэрцыйная, усе кліматычныя рэкорды летняга сезону зарэгістраваныя ў жніўні. Летась гарачае надвор'е назіралася яшчэ і ў верасні, таму не варта скідаць з рахункаў жнівень і пачатак верасня», — аптымістычна кажа Святлана Кузьміч.

Дарэчы, калі ўлічваць не толькі Мінск, а ўсю краіну, то за апошнія 30 гадоў штогод хоць раз на працягу лета тэмпература ўздымалася вышэй за +30°С. Сёлета, прыкладам, найбольш спякотна было ў Жыткавічах — 29 чэрвеня там зафіксавалі +33,7°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?