У пункце пропуску «Каменны Лог» да 2 жніўня можа быць ускладнены рух. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржпагранкамітэта.

«Ад 26 ліпеня да 2 жніўня ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы будзе праводзіцца рамонт асфальтабетоннага пакрыцця палос руху. У сувязі з гэтым рух транспарту можа быць ускладнены», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна