Здымкі дзіцячага прыгодніцкага фільма пачынаюцца сёння на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», паведамляе БелТА. 

Працуе над карцінай рэжысёр Ігар Чацверыкоў. «Аўдыторыя, на якую мы разлічваем, — 12—14 гадоў. Гэтага ж узросту будуць і галоўныя героі. Тэма павінна знайсці водгук у сучасных падлеткаў, паколькі галоўныя героі — каманда геймераў, якія гуляюць у World of Tanks. Іх мара — стаць крутой камандай, трапіць на міжнародныя спаборніцтвы. Але гісторыя не пра камп'ютары, а пра рэальныя прыгоды», — распавёў рэжысёр.

Назва фільма прапрацоўваецца. Увесь сюжэт аўтары не паведамляюць. Рэжысёр вырашыў пайсці па шляху сусветнага кіно і зняць жанравы фільм. Дзеці і падлеткі ва ўсе часы любілі прыгодніцкае кіно, пошукі скарбаў. Пры гэтым аўтары маюць намер выклікаць цікавасць у падлеткаў да беларускай гісторыі. А гэта значыць, што ў карціне будзе адсылка ў мінулае. Але шукаць гістарычнай праўды не варта — такой мэты ні рэжысёр, ні аўтар сцэнарыя Валянцін Залужны не ставілі.

Усе галоўныя ролі выконваюць падлеткі. З дарослых акцёраў найбольш прыкметныя ролі ў Сяргея Чэкерэса, Валянціны Гарцуевай, Канстанціна Міхаленкі і Аляксандра Аўчыннікава. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0