У Гомелі кіроўца «Шэўрале Ніва», не зніжаючы хуткасці, збіў вазок з грудным дзіцем на пешаходным пераходзе. Пасля мужчына паспрабаваў уцячы.

Але на тым жа пераходзе стаяла машына міліцыянта Дзмітрыя Кудраўца. Ён паспрабаваў дагнаць кіроўцу. Кудравец прыціснуў «Шэўрале» да ўзбочыны і прымусіў спыніцца.

«Я паспрабаваў даведацца, дзе ж у такі ранні час ён змог столькі выпіць, але мужчына толькі злаваўся і патрабаваў адпусціць яго, — узгадаў міліцыянт. — Супраціву ён не аказваў, але не спрабаваў збегчы».

Жанчына з дзесяцімесячны дзіцем знаходзілася ў шокавым стане. Хуткая забрала пацярпелых.

Пазней стала вядома, што ў крыві затрыманага было выяўлена тры праміле алкаголю, і перасоўваўся ён на службовым аўтамабілі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Праз некалькі гадзін жанчыну з дачкой лекары адпусцілі дадому. Цяпер яны адчуваюць сябе добра, не лічачы нязначных ранак пры падзенні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?