«Будучыня мяне трывожыць, — сказаў Бі-бі-сі адзін з аўтараў даследавання доктар Хага Левін. — У перспектыве гэта можа стаць праблемай з рэпрадукцыяй ў цэлым і прывесці да вымірання чалавецтва».

Левін з калегамі з Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме тлумачаць сваю публікацыю Human Reproduction Update на выніках 200 даследаванняў у Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыцы.

У Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы такога спаду не назіраецца, пішуць навукоўцы, але агаворваюцца, што там ім давялося карыстацца нашмат больш беднымі дадзенымі.

Левін засцерагаецца, што мужчын на гэтых кантынентах напаткае тая ж доля.

«Трэба нешта рабіць. Напрыклад, лепш рэгуляваць прымяненне хімікатаў. І мы проста абавязаныя працягнуць барацьбу з залішняй вагой і курэннем», — заклікае навуковец.

Навукоўцы, якія не мелі дачынення да гэтага даследавання, у цэлым высока ацэньваюць працу калегаў, але некаторыя палічылі іх высновы паспешнымі.

«Ні адна з падобных публікацый да гэтага часу не выклікала ў мяне асаблівага даверу, — сказаў прафесар Алан Пэйсі з Універсітэта Шэфілда. — Аднак доктар Левін з калегамі ўлічылі большую частку недахопаў папярэдніх даследаванняў».

На яго думку, праца Левіна ўяўляе з сябе значны крок наперад, але гэта толькі аснова для далейшага вывучэння праблемы.

Да гэтага часу не зразумела, чаму якасць спермы горшае. Сярод прычын называлі хімікаты, якія ўваходзяць у склад угнаенняў і пластыка, атлусценне, курэнне, стрэс і маларухомы лад жыцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?