У Грэцыі затрымалі грамадзяніна Расіі, якога шукаюць улады ЗША па падазрэнні ў адмыванні грошай. Яго абвінавачваюць у тым, што ад 2011 года ён адмыў чатыры мільярды даляраў з дапамогай біткоінаў.

У чым менавіта была схема адмывання грошай, не ўдакладняецца. Імя затрыманага расіяніна ўлады Грэцыі не называюць. Паведамляецца толькі, што яму 38 гадоў.

Падазраваны быў затрыманы на поўначы Грэцыі ў рамках сумеснай аперацыі з амерыканскімі праваахоўнымі органамі. Падчас ператрусу ў яго нумары ў гасцініцы канфіскавалі «электроннае абсталяванне».

Грэчаская паліцыя заявіла, што падазраваны ўзначальвае злачынную арганізацыю, якая кіруе «адным з найбуйнейшых у свеце сайтаў, звязаных з кіберзлачыннасцю», — адзначае АВС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна