У Японіі арыштавалі жанчыну, якая знішчыла калекцыю скрыпак былога мужа, кошт якой ацэньваецца ў 950 000 даляраў.

Паводле паліцыі, 34-гадовая жанчына ўварвалася ў жыллё чалавека ў Нагаі і знішчыла інструменты.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2014, у разгар іх разводу, але толькі цяпер жанчыну арыштавалі.

Яе былы 62-гадовы муж быў і вытворцам скрыпак, і ўласнікам калекцыі інструментаў.

Самы каштоўны інструмент калекцыі - італьянская скрыпка коштам амаль 450 тыс. даляраў.

Паводле японскага агенцтва Kyodo, жанчына - кітаянка, яе арыштавалі ў аўторак пасля вяртання з Кітая ў Токіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0