Следчыя Генпракуратуры Украіны атрымалі дазвол суда на затрыманне экс-мэра Кіева Леаніда Чарнавецкага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар генеральнага пракурора Юрыя Луцэнкі Ларыса Сарган.
Спадарыня Сарган нагадала, што расследуецца крымінальная вытворчасць па факце незаконнага будаўніцтва аб'екта інфраструктуры (верталётнай пляцоўкі) на Паркавай дарозе ў Кіеве. У гэтым падазраюць Чарнавецкага.
«Улічваючы, што падазраваны ўхіляецца ад следства і яго месцазнаходжанне невядома, атрыманы дазвол суда на яго затрыманне», - напісала Сарган.
Леанід Чарнавецкі быў мэрам Кіева ад 2006-га да 2012 года.





