У апошнія гады жыхары Іспаніі, Карыбскага заліва, Балтыі і некаторых іншых рэгіёнаў сутыкнуліся з незвычайнымі феноменамі — «крывавымі дажджамі» і чырвонымі прылівамі, якія многія рэлігійныя людзі палічылі прыкметай хуткага канца свету. Вядома, на самай справе нічога звышнатуральнага ў іх няма — гэтыя анамаліі паўсталі ў выніку бурнага размнажэння і цвіцення бурых водарасцяў.

«Чырвоныя прылівы» вельмі небяспечныя для іншых відаў мікробаў, а таксама рыб і птушак. Гэта звязана з тым, што калоніі гэтых мікробаў выдзяляюць брэветаксін, нервова-паралітычную атруту, і шэраг іншых небяспечных рэчываў. Гэтыя рэчывы, як нядаўна высветлілі навукоўцы, планктон пачынае выпрацоўваць тады, калі яму не хапае пэўных мікраэлементаў, выкарыстоўваючы яго ў якасці своеасаблівае «хімічнае зброі» для знішчэння канкурэнтаў і масавага забойства патэнцыйных крыніц гэтых рэчываў.

Калі навукоўцы пазбавілі Prorocentrum minimum іх галоўнай ежы — неарганічных злучэнняў азоту, якія трапляюць у ваду мораў разам з мінеральнымі ўгнаеннямі, — водарасці не загінулі, а проста пераключыліся на мачавіну і іншыя арганічныя крыніцы азоту, якія з'яўляюцца слядамі жыццядзейнасці жывёл або прадуктамі раскладання іх тканак і клетак. Падобныя рэчывы, як адзначаюць біёлагі, звычайна бываюць таксічнымі для планктону, аднак клеткі Prorocentrum minimum навучыліся замяняць імі нітраты і іншыя «нежывыя» крыніцы азоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0