Як паведамляе Белстат, па стане на 1 ліпеня 2017 года колькасць насельніцтва Мінска склала 1 975 800 чалавек.
фота Сяргея Гудзіліна.
Адметнасць сітуацыі ў тым, што ўпершыню за доўгі час гэтая лічба зменшылася. Тры месяцы таму ў сталіцы жылі на 300 чалавек больш.
Розніца невялікая, аднак яна можа стаць прыкметай дэмаграфічнай ямы, у якую, паводле меркавання экспертаў, зноў пачынае апускацца Беларусь.
Папярэдні раз рост насельніцтва Мінска запавольваўся ў 1994-1995 гадах — тады за год колькасць насельніцтва павялічвалася ўсяго на 100 чалавек.
Насельніцтва Мінска па гадах
1940 год — 256 тысяч
1950 год — 274 тысячы
1960 год — 539 тысяч
1970 год — 916 тысяч
1980 год — 1,3 мільёна
1990 год — 1,62 мільёна
2000 год — 1,68 мільёна
2010 год — 1,84 мільёна
…2017 год — 1,97 мільёна





