Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны падзення жанчыны з акна трэцяга паверха пяціпавярховага дома ў абласным цэнтры. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Трагедыя адбылася сёння раніцай. Жанчына 1932 года нараджэння выпала з акна дома па вул. Смаленскай. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскія экспертызы. Вядзецца апытанне відавочцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна