У дзевяціпавярховым жылым доме ў Галасееўскім раёне Кіева адбыўся выбух. Пад заваламі дома знайшлі цела пажылой жанчыны, паведамляе прэс-служба ДСНС у Кіеве.
Фота ДСНС
«Ратавальнікі эвакуявалі 20 жыхароў дома. У 16.18 на месцы здарэння знайшлі аднаго загінулага чалавека», — гаворыцца ў паведамленні.
Работнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях працягваюць разбіраць будаўнічыя канструкцыі. Прычына выбуху высвятляецца.





