Рэжысёр «Тытаніка» і «Аватара» Джэймс Кэмеран заявіў аб планах зняць новую трылогію пра Тэрмінатара, паведамляюць інфармагенцтвы.
Цяпер Кэмеран вядзе перамовы з Дэвідам Элісанам, уладальнікам франшызы, аб тым, што па амерыканскіх законах у хуткім часе правы на Тэрмінатара пяройдуць знакамітаму рэжысёру. Па словах Кэмерана, і ён, і Элісан схіляюцца да абнаўлення фільмаў пра папулярнага персанажа.
Апошняя, пятая частка «Тэрмінатар: Генезіс» з'явілася на вялікім экране ў 2015 годзе. Аднак пасля яе выхаду кінакампанія-вытворца заявіла, што больш не будзе фінансаваць франшызу «Тэрмінатар».





