Еўракамісія прыняла ў сераду рашэнне пачаць фармальную праверку падпісанага ў аўторак прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам закона аб агульных судах на адпаведнасць заканадаўству Еўрасаюза. Адпаведны дакумент будзе накіраваны ў Варшаву, калі тэкст закона апублікуюць у прэсе, паведамляе DW.

Новы закон дае міністру юстыцыі права самастойна прызначаць і звальняць старшыняў судоў. Крытыкі рэформы, сярод іншага, папярэджваюць аб небяспецы ўплыву кіраўніка Мінюста на суды і суддзяў. Акрамя таго, законам прадугледжаны розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын, што Брусель таксама падвяргае крытыцы.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Тымерманс вітаў прымяненне Дудам свайго права вета ў дачыненні да двух законаў аб рэзка крытыкаванай судовай рэформе — аб рэарганізацыі Вярхоўнага суда і аб Нацыянальным савеце судаўладкавання. Ён падкрэсліў, што як толькі ўрад пачне звальняць суддзяў Вярхоўнага суда, Брусель тут жа пачне працэдуру па 7 артыкуле дамовы ЕС, якая прадугледжвае санкцыі аж да пазбаўлення краіны-парушальніцы права голасу.

«Мы не будзе рэагаваць на шантаж з боку чыноўнікаў ЕС», — заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Польшчы Рафал Бахэнэк, каментуючы навіны з Бруселя. На яго думку, усе законы знаходзяцца ў межах канстытуцыі і дэмакратычных нормаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?