Міліцыя затрымала 40-гадовага мінчука, якога падазраюць у гвалце над 6-гадовай дачкой. Пра гэта распавялі на тэлеканале «Беларусь-1».

Паводле інфармацыі ГУУС, пра тое, што здарылася, дзяўчынка распавяла маме. Тая ў сваю чаргу звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Вядома, што сям'я, у якой здарылася гвалт, шматдзетная - разам з бацькамі жывуць шэсць дзяцей.

«Высвятляецца, на працягу якога часу здзяйсняліся гвалтоўныя дзеянні, а таксама ці датычны дадзены грамадзянін да здзяйснення аналагічных дзеянняў у дачыненні да іншых дзяцей. У выпадку, калі віна мужчыны будзе даказаная, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў», - распавяла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Мінгарвыканкама Наталля Аскірка.

Мужчына працаваў электраманцёрам у адной з дзяржаўных арганізацый. Раней ён прыцягваўся да крымінальная адказнасці за крадзеж.

З дзяўчынкай працуе псіхолаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?