Брытанскі акцёр Бэн Хоўкі, які ў серыяле «Гульня тронаў» сыграў сябра Ар'і Старк, кухара па мянушцы Гарачы Піражок, адкрыў у Лондане тэматычную пякарню, піша Digital Spy.

Deliveroo

Ён назваў яе «You Know Nothing John Dough», абыграўшы вядомую цытату з фільма «Ты нічога не ведаеш, Джон Сноў» («dough» азначае «цеста»).

Сярод выпечкі, якой будзе частаваць кліентаў Хоўкі, ёсць хлябцы-лютаваўкі. Праўда, акцёр трохі дапрацаваў рэцэпт з серыяла, але не раскрывае сакрэту. Вядома толькі, што ў хлябцоў з суцэльнай кукурузнай мукі прысмак апельсіна. Ён рэкамендуе есці іх цёплымі з маслам.

«Вам нават не трэба пускацца ў небяспечны шлях па Каралеўскай дарозе, каб пабываць у пякарні, яна сама прыйдзе да вас», — рэкламуе Хоўкі опцыю дастаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?