Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Ідэю для стварэння новага, больш дасканалага клею даследчыкі запазычылі ў смаўжоў Arion subfuscus, ахоўная слізь якіх добра прыліпае да вільготных паверхняў. Галоўную ролю ў гэтым, на думку навукоўцаў, граюць першасныя аміны, што змяшчаюцца ў слізі. Гэта вытворныя аміяку, якія здольныя ўтвараць вадародныя сувязі з вадой.

Клей, распрацаваны навукоўцамі, складаецца з двух слаёў — клеючай паверхні і матрыцы з гідрагелю. Клеючая паверхня змяшчае злучныя палімеры з тымі самымі першаснымі амінамі, якія злучаюць клей з падкладкай (нават вільготнай).

Матрыца ж размяркоўвае энергію пры знешняй нагрузцы на злучэнне. У выніку клей лёгка расцягваецца і прыстасоўваецца да рухаў жывых тканін. Выпрабаванні на тканінах печані паказалі, што клейкае рэчыва расцягнулася у 14 разоў перш чым разарвацца.

Латка на сэрцы свінні. Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Латка на сэрцы свінні. Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0