Група даследчыкаў універсітэцкага каледжа Лондана апытала больш за восем тысяч чалавек аб іх спажыванні цукру. Рэспандэнтаў апытвалі з 1985 па 1988 гады, у наступныя гады яны час ад часу запаўнялі апытальныя лісты.

«Больш высокае ўжыванне цукру ў салодкіх прадуктах або напоях звязанае з павышанай імавернасцю захварэць на адно з распаўсюджаных расстройстваў псіхікі (CMD) у мужчын на працягу пяці гадоў», — гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным на партале Nature. Пад CMD маюцца на ўвазе такія станы, як дэпрэсія і трывога.

Прадстаўнік брытанскай дыеталагічнай асацыяцыі Кэтрын Колінз заявіла, што рэкамендацыі вучоных «не даказаныя», бо дадзеныя аб спажыванні цукру яны атрымлівалі са словаў рэспандэнтаў, і не ўлічваўся цукар у алкагольных напоях.

«Калі ўжываць менш свабодных цукроў, то гэта карысна для зубоў, можа быць, для вагі таксама. Але хіба гэта абарона ад дэпрэсіі? Гэта не даказана», — цытуе Колінз агенцтва Франс Прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0