Грамадскі сектар атрада «Пагоня» пашырыў у сацыяльных сетках інфармацыю пра тое, што 26 жніўня на возеры Сомін (Валынская вобласць Украіны) пройдуць спаборніцтвы па крос-трыятлоне Polissia Challenge Cup 2017.

Паведамляецца, што Polissia Challenge Cup 2017 - гэта спаборніцтвы, падчас якога ўдзельнікі плывуць 1000 метраў праз возера Сомін, далей едуць 20 кіламетраў на ровары і 6 кіламетраў бягуць. 

Арганізатары, сярод якіх заяўлены і Грамадскі сектар атрада «Пагоня», запрашаюць беларусаў і беларусак да ўдзелу ў спаборніцтвах.

«Пагоня» — гэта атрад беларускіх добраахвотнікаў, які браў удзел у баях на Данбасе на баку Украіны. Увосень 2016 года ён змяніў фармат дзейнасці. «Пагоня» спыніла ўдзел у вайсковых дзеяннях і стварыла арганізацыю «Грамадскі сектар Атрада «Пагоня», якая займаецца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0