У мінскіх пад'ездах у 2017 годзе плануецца ўсталяваць каля 100 тысяч святлодыёдных свяцільняў. Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў 28 ліпеня в. а. генеральнага дырэктара ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Ігар Ганчарык на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета.

«Пры дастатковым фінансаванні за 2017 і 2018 гады мы цалкам аснасцім жылфонд святлодыёднымі лямпамі, — адзначыў Ганчарык. — Раней мы ўсталёўвалі свяцільні з лямпай напальвання і асобна датчык руху. Цяпер на УП «Святлопрыбор» выпускаюць антывандальныя свяцільні з лагатыпам «ЖКГ», якія маюць датчык руху і акустычны датчык. Спажываная магутнасць такіх прылад — 5 ват. Яны дазволяць знізіць спажыванне электраэнергіі да 40%».

У цяперашні час за кошт бюджэтных сродкаў мяняюць свяцільні на святлодыёдныя у месцах агульнага карыстання — ва ўваходнай групе пад'езда, на лесвічных маршах. Што тычыцца тамбураў, то разглядаецца варыянт замены тут асвятлення за кошт сродкаў грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0