Уступіў у сілу прысуд у дачыненні да 47-гадовага жыхара Брэста, вінаватага ва ўхіленні ад яўкі на зборы Міністэрства абароны. Пакаранне - адзін год папраўчых работ з утрыманнем 15 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.

Начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Алена Лешчанка назвала аргументы, якія мужчына прывёў у якасці апраўдання сваіх дзеянняў:

- Пазапланавыя зборы праводзіліся ў мінулым лютым. На адно з прадпрыемстваў Брэста, дзе працаваў рэзервіст, прыйшла позва з выклікам на зборы, аднак атрымліваць яе ён адмовіўся. Пасля працы прыехаў у ваенкамат і растлумачыў, што па сямейных абставінах вымушаны адсутнічаць на зборах. Яго папярэдзілі пра адказнасць за ўхіленне ад збораў і парэкамендавалі з'явіцца ў прызначаны дзень і тады падаць заяву аб немагчымасці ўдзельнічаць у зборах. Аднак мужчына адмовіўся атрымліваць позву і больш у ваенкамат не з'явіўся.

Прысуд быў абскарджаны. Але пасля разгляду скаргі ў Брэсцкім абласным судзе ўступіў у законную сілу без зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?