У Маскве мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, скраў цеплаход «Егорій» на 60 чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Маскоўскае міжрэгіянальнае следчае ўпраўленне на транспарце. Інцыдэнт адбыўся 27 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Дзе менавіта адбыўся згон, не паведамляецца. Завалодаўшы цеплаходам, мужчына павёў яго да прычала «Кляновы бульвар» на Нагацінскай набярэжнай і сутыкнуўся з цеплаходам «Сільвер», які там стаяў.

Скрадзены цеплаход, як адзначае тэлеканал РЕН, атрымаў нязначныя пашкоджанні. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, за выключэннем самага згоншчыка, які стукнуўся носам, сцвярджае РЕН.

Па факце распачатая крымінальная справа па артыкуле «крадзеж воднага транспарту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0