11-разовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў, які на хатнім першынстве планеты ў маі выбыў ужо ў чвэрцьфінале пасля паразы ад партугальца Дыёга Каладу, узяў рэванш у суперніка на X Сусветных гульнях у польскім Уроцлаве, піша Tut.by.

Як і ў Мінску, лёс звёў беларуса і партугальца ўжо ў стартавым двубоі. Бой атрымаўся такім жа напружаным, але на гэты раз завяршыўся перамогай Віталя Гуркова — 29:28.

На ЧС у Мінску лік быў такім жа, але ў карысць партугальца.

Цяпер у паўфінале вагавай катэгорыі да 75 кг супернікам Віталя Гуркова будзе Трой-Торы Джонс з ЗША.

На Сусветныя гульні ва Уроцлаў адправіліся яшчэ 5 прадстаўнікоў Беларусі.

Максім Жук (63,5 кг) у стартавым двубоі саступіў Оскару Зігерту з Польшчы (28:29), Павел Грышановіч (67 кг) — Ануенгу Хатхамарашры (бой спынены па рашэнні суддзяў у 2-м раўндзе), Павел Дзялендзік (71 кг) выйшаў у паўфінал з-за няяўкі саперніка, Мікіта Шостак (81 кг) перамог іранца Аюба Сакі (30:27), а Людміла Чыслава выбыла пасля паразы ў стартавым паядынку супраць Габрыэлы Кузавіньскай з Польшчы (28:29).

Сусветныя гульні праводзяцца кожныя 4 гады, на наступны год пасля правядзення Алімпіяд. Спартсмены спаборнічаюць у дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Ва Уроцлаве выступяць больш за 3500 тысяч атлетаў з 100 краін у 31 відзе спорту.

У Гульнях ва Уроцлаве возьмуць удзел 88 байцоў муай-тай ў 11 вагавых катэгорыях. Будуць разыграныя 11 камплектаў узнагарод.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру