Фота: gazeta.ru

Фота: gazeta.ru

У пробах лёду, узятых на глыбіні, блізкай да паверхні возера, выяўленыя сляды генетычнага матэрыялу бактэрый, якія часта суправаджаюць марскіх малюскаў, ракападобных і нават рыб.

У навуковай супольнасці да цяперашняга часу лічыцца агульнапрызнаным, што пад тоўшчай антарктычных леднікоў знаходзіцца густая сетка рэк.

Па гэтай прычыне выяўленыя арганізмы або іх сляды маглі быць прынесеныя ў возера, размешчанае на 200 м ніжэй за ўзровень мора, з акіяну.

Расійскія навукоўцы, аднак, ставяць пад сумнеў адкрыццё амерыканцаў. У інтэрв'ю інтэрнэт-выданню «Газета.ру» Сяргей Булат, кіраўнік лабараторыі малекулярнае і радыяцыйнае біяфізікі з Пецярбургскага інстытута ядзернае фізікі (ПІЯФ) заявіў «са стоадсоткавай упэўненасцю», што дадзеныя, атрыманыя амерыканцамі, з'яўляюцца вынікам «кантамінацыі».

«Мы лічым, прычына ў тым, што ў іх брудная лабараторыя, якія не адпавядае стандартам чысціні», — заявіў Сяргей Булат.

Амерыканскія навукоўцы, аднак, адмаўляюць падазрэнні ў тым, што ўмовы ў лабараторыі былі недастаткова стэрыльнымі.

Возера Усход — найбуйнейшае з прыкладна 375 падледніковых вадаёмаў, выяўленых даследчыкамі Антарктыкі на сённяшні дзень.

Азёры-«прывіды» не замярзаюць да дна дзякуючы энергіі, якая зыходзіць ад донных горных парод, а таксама ціску пластоў лёду зверху, які зніжае тэмпературу замярзання вады.

Падледніковыя азёры выклікаюць асаблівую цікавасць у астрабіёлагаў, паколькі ўмовы ў іх могуць быць падобнымі да умоваў у вадаёмах, якія могуць існаваць пад ледзяным покрывам спадарожнікаў некаторых з планет Сонечнае сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?