У польскім Уроцлаве прайшлі паўфінальныя баі па муай-тай у рамках Сусветных гульняў-2017.

Віталь Гуркоў. Архіўнае фота budzma.by.

Беларусу Віталю Гуркову супрацьстаяў амерыканец Трой Джонс.

У другім раўндзе Трой Джонс прапусціў ад беларуса ўдар каленам у галаву. Але здолеў працягнуць бой.

У трэцім раўндзе амерыканец яшчэ двойчы пабываў у накдаўне, пасля чаго рэферы спыніў бой, піша tribuna.com.

Напярэдадні Гуркоў перамог у чвэрцьфінале партугальца Дыёга Каладу, якому прайграў на хатнім чэмпіянаце свету.

У фінале Віталь Гуркоў сустрэнецца з украінцам Станіславам Пержаноўскім, які перамог чэмпіёна свету-2017 Івана Грыгор'ева.

На жаль, Гуркоў - адзіны беларус, які дайшоў да фіналу. Павел Дзялендзік (71 кг) і Мікіта Шостак (81 кг) сталі трэцімі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру