У Лепельскім раёне перакулілася маршрутка. Падрабязнасці ДТЗ карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося ў суботу а 18.20 на аўтадарозе Мінск — Віцебск каля вёскі Пагарэлае. Тут перавярнуўся мікрааўтобус Mercedes-Benz, за рулём якога знаходзіўся жыхар Мінска 1986 года нараджэння.

Падчас моцнага дажджу мужчына не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет — мікрааўтобус перакуліўся на дах, пасля чаго стаў на колы. Па словах кіроўцы, у момант аварыі ў маршрутцы было 7 пасажыраў. Медыцынская дапамога аказана віцяблянцы 1978 года нараджэння (у яе пералом).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
08.07.2006 / 23:20
У маршрутках так бывае. Я аднойчы быў сведкам падобнай аварыі. Ехалі мы пасярэдзіне 3-палоснай слуцкай шашы. Па крайняй правай паласе ехала маршрутка. Быў дождж, які цягнуўся даволі шмат. Раптам перад намі паўстала невялікая лужа. Маршрутка як заехала ў яе, яе адразу панесла ў кювет на дзвюх левых колах. Праўда, яна не перакулілася, а тоькі завалілася на левы бок. Мы прыпыніліся і дапамаглі ўсім  пасажырам вылезці. Усе былі цэлыя. 
1
Каментатар / Адказаць
05.05.1988 / 13:06
что за отрыжка русизм "віцябчанка". віцяблянка!!!!
5
Каментатар / Адказаць
09.12.2019 / 06:05
А які маршрут? Мне заўтра ехаць у Полацк.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру