Кампанія Apple пачала выдаляць з кітайскай версіі крамы дадаткаў App Store праграмы для VPN, піша Techcrunch. На сітуацыю звярнулі распрацоўшчыкі дадатка ExpressVPN, які дазваляе абыходзіць блакаванне сайтаў.

У лісце, якое атрымалі распрацоўшчыкі, гаворыцца, што іх дадатак утрымлівае кантэнт, пашырэнне якога ў Кітаі незаконнае. Для жыхароў іншых краін дадатак застаецца даступным. Можна яго спампаваць і ў Кітаі, калі завесці акаўнт на App Store і не паказваць Кітай у якасці краіны пражывання.

Пра блакаванне сваіх дадаткаў у кітайскім App Store паведамілі і іншыя распрацоўшчыкі сэрвісаў прыватных віртуальных сетак.

У студзені 2017 года ўлады Кітая прынялі закон, згодна з якім VPN-сэрвісы, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, павінны праходзіць абавязковую сертыфікацыю і не дазваляць атрымліваць доступ да заблакаванага кантэнту.

Кітай лічыцца краінай з адным з найбольш жорсткіх заканадаўстваў, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў інтэрнэце. У рэйтынгу свабоды прэсы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Кітай ў 2016 годзе займаў 176 месца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру