Міністр замежных спраў Румыніі Тэадор Мелешкану вырашыў не ляцець транзітам праз Маскву пасля таго, як Румынія забараніла ўваходзіць у сваю паветраную прастору самалёту з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Рагозіным. Пра гэта распавёў ТАСС сам Рагозін.

Ён не ўдакладніў, па якой прычыне Мелешкану прыняў такое рашэнне, і калі менавіта адбыўся палёт.

Тэадор Мелешкану 27 і 28 ліпеня знаходзіўся з візітам у Казахстане.

Інцыдэнт з Дзмітрыем Рагозіным адбыўся 28 ліпеня. Віцэ-прэм'ер РФ ляцеў у Малдову рэйсавым самалётам, дзе апроч яго было яшчэ 165 пасажыраў. Але Украіна і Румынія не прапусцілі самалёт з Рагозіным праз сваю паветраную прастору. Самалёт мусіў развярнуцца над Венгрыяй (якая таксама не дала дазволу на пасадку ў Будапешце), сесці ў Мінску і высадзіць Рагозіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
22.04.1976 / 05:48
А нечего других подставлять .
0
Каментатар / Адказаць
14.09.1986 / 06:03
па-мойму, румыну і ня трэба ляцець з Казахстану праз Расію.
А ксэнафоб Рагозін толькі і ўмее сабе цану набіваць, хоць гэта сьмешна... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру