Пасьля таго, які прайшлі ўсе матчы 3-га раўнду, усе каманды канчаткова разьмеркаваныя па кошыках:

Кошык 1: Манчэстар Юнайтэд, Чэлсі, Арсэнал, Лівэрпуль, Барсэлёна, Ліён, Інтэр, Рэал

Кошык 2: Баварыя, ПСВ Эйндховэн, Вільярэал, Рома, Порту, Вэрдэр, Спортынг (Лісабон), Ювэнтус.

Кошык 3: Марсэль, Зэніт, Сьцяўа, Панацінаікас, Бардо, Сэлтык, Базэль, Фэнэрбахчэ.

Кошык 4:. Шахцёр Данецк, Дынама Кіеў, Фіярэнтына, Атлетыка Мадрыд, ЧФР (Клуж, Румынія), Ольбарг, Анартосіс (Кіпр), БАТЭ.

Гэта азначае, што барысаўскаму клюбу трапіцца па адной камандзе зь першага, другога і трэцяга кошыкаў, і ня трапяцца

Шахцёр Данецк, Дынама Кіеў, Фіярэнтына, Атлетыка, ЧФР, Ольбарг, Анартосіс.

Першы тур групавога этапу пройдзе 16/17 верасьня, другі -- 30 верасьня/1 кастрычніка, трэці -- 21/22 кастрычніка, чацьверты -- 4/5 лістапада, пяты -- 25/26 лістапада і апошні -- 9/10 снежня. Па дзьве лепшыя каманды кожнай групы прымуць удзел у плей-оф, каманды, што зоймуць трэція месцы, на групавым этапе, згуляюць у 1/16 фіналу Кубку УЭФА.

Лёсаваньне сёньня а 19-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0