Доля праблемных актываў беларускіх банкаў у чэрвені 2017 года вырасла да 13,7%. Адметна, што ў красавіку яна дасягнула гадавога максімуму (14,2%), потым у маі знізілася да 13,6%, а цяпер зноў паступова ідзе ўверх.

На 1 ліпеня сума праблемных актываў склала 5,383 мільярда рублёў, што на 2,8% вышэй, чым на пачатак года, піша tut.by са спасылкай на дадзеныя Нацбанка.

За ўвесь мінулы год аб’ём праблемных актываў вырас на 85,8%, хоць іх і перадалі Агенцтву па кіраванні актывамі.

Спецыялісты Нацбанка канстатуюць, што рэальная праблемная запазычанасць нават вышэйшая, бо крэдыты многім дзяржпрадпрыемствам класіфікаваныя па групах нізкай рызыкі з-за дзяржгарантыяў.

Найбольшыя рызыкі ідуць ад крэдытавання сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, а таксама аперацый з нерухомасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0