Футбольны клуб «Крумкачы» мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы і праз гэта ў камандзе ўзнік скандал: 29 ліпеня на матч з «Віцебскам» не паехала адразу пяць футбалістаў — Дзмітрый КлімовічДзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка. Прычынай такой адмовы сталі праблемы з выплатай заробкаў. Паведамленне пра гэта размешчанае на сайце каманды.

Нагадаем, што гэты матч скончыўся нічыёй — 2:2.

Адзін з футбалістаў, які вырашыў байкатаваць гульню, Ягор Сямёнаў, пакінуў каманду — яго заяву аб скасаванні кантракта па згодзе бакоў падпісаў дырэктар клуба Дзяніс Шунто.

Фінансавыя праблемы «Крумкачоў» заўважныя і па нізкай актыўнасці клуба падчас летняга трансфернага акна, піша Прессбол. З каманды сышлі ўжо сем гульцоў, а прыйшоў туды толькі адзін новы футбаліст, Яраслаў Багуноў з «Нафтана».

«Крумкачы» гуляюць у вышэйшай лізе другі сезон сезон. Каманда была заснаваная ў 2014 годзе і пачала выступаць у другой лізе, адкуль праз год перайшла ў першую лігу, а па выніках сезона-2015 заваявала месца ў элітным дывізіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?