Першы беларускі экіпаж пад камандаваннем старшага прапаршчыка Сяргея Міхно спачатку быў прызнаны другім у індывідуальнай гонцы танкавага біятлону, якая праходзіць на падмаскоўным палігоне Алабіна (Расія). Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінабароны Беларусі, піша БелТА.

У сваім заездзе наш танк паказаў другі вынік. Пазней суддзі перагледзелі вынік заезда і аддалі беларусам першае месца.

Другі і трэці экіпажы выйдуць на трасу 1 і 5 жніўня адпаведна.

Па словах механіка-кіроўцы старшага прапаршчыка Віталя Багрудзенкі, які выступіў у складзе першага экіпажа, цяперашняя траса танкавага біятлона мае шэраг змяненняў, і толькі пасля першага круга ён змог зразумець, як больш эфектыўна пераадольваць перашкоды. «Эскарпа і калейны мост сталі прыкметна вышэйшыя, — адзначыў Віталь. — Але ў цэлым праблем з перашкодамі не было: танк пераадольваў іх мякка, без рэзкіх скачкоў і ўдараў. Пасля заездаў мы зможам з іншымі экіпажамі абмеркаваць ўсе заўважаныя моманты на трасе».

Беларускія ўдзельнікі традыцыйна паказалі высокі клас па стральбе - пацэлілі ва ўсе пяць мішэняў: тры «танкі», «верталёт» і «РПГ».

Першы этап танкавага біятлона - індывідуальная гонка - самы працяглы. Ён праводзіцца ад 29 ліпеня да 6 жніўня. Па выніках індывідуальных заездаў будзе складзены рэйтынг найлепшых экіпажаў. У паўфінальную эстафету выйдуць 12 каманд з 18. І толькі 4 найлепшыя змогуць пазмагацца ў фінале за месцы на п'едэстале.

Танкавы біятлон з'яўляецца часткай армейскіх міжнародных гульняў - 2017, якія праходзяць ад 29 ліпеня да 12 жніўня на тэрыторыі пяці дзяржаў: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая і Азербайджана. Праграма гульняў уключае 28 конкурсаў па палявой, паветранай і марской вывучцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
27.03.2004 / 18:38
Вот это уровень ! Пацаны поздравляю ! УРА !!!
1
Каментатар / Адказаць
04.02.2022 / 19:10
Вiншую нашых твнкiстау ! Так трымаць !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру