Ва ўзросце 90 гадоў памёр Уладзімір Бядуля — старшыня легендарнага калгаса «Савецкая Беларусь». Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі яго сябры.

Уладзімір Бядуля нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Ён кіраваў узорнай гаспадаркай «Савецкая Беларусь» паўстагоддзя, з 1956 года да 2006 года.

Бядуля быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, народным дэпутатам СССР, а ў незалежнай Беларусі дэпутатам Вярхоўнага Савета і членам Савета Рэспублікі.

У Камянцы быў прыжыццёва устаноўлены бюст Бядулі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру