Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў можа быць падпісана ўжо сёлета.
Працоўная група для ўрэгулявання з расейскім бокам пытанняў ўзаемнага прызнання віз мае паінфармаваць ўрад да 1 лістапада, сказаў Кабякоў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.
«І мы гэта пагадненне маем падпісаць да канца гэтага года і яго ўжо імплементаваць», — сказаў Кабякоў.
0
0
0
0
0
0