Два чалавекі патанулі за мінулыя выхадныя ў вадаёмах Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Гродзенскім упраўленні МНС Беларусі. Работнікі АСВОД 30 ліпеня ў 10.58 вынялі з вадаёма мужчыну 1989 года нараджэння. Ён патануў 29 ліпеня падчас купання паблізу вёскі Альхоўка Астравецкага раёна. Учора ў 18.38 таксама паступіла паведамленне аб тым, што ў вадаёме ў аграгарадку Войневічы Дзятлаўскага раёна патануў чалавек. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС і групы АСВОД відавочца, які паведаміў аб здарэнні, у 18.47 дастаў з вады хлопца 1998 года нараджэння, які патануў на адлегласці 20 м ад берага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру