31 ліпеня вэнэсуэльская апазыцыя правядзе агульнанацыянальную акцыю пратэсту супраць палітыкі ўладаў і скліканьня канстытуцыйнай асамблеі.

Пра гэта паведаміў губэрнатар штату Міранда Энрыке Капрылес — адзін з галоўных палітычных праціўнікаў прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.

«Пачынаючы з поўдня, пачнецца пратэст па ўсёй краіне», — цытуе палітыка апазыцыйная кааліцыя «Блёк дэмакратычнага адзінства» ў сваім Twitter.

30 ліпеня ў Вэнэсуэле прайшлі выбары ў канстытуцыйную асамблею. Гэты аднапалатны орган можа рэфармаваць сыстэму дзяржаўнага кіраваньня і зьмяняць асноўны закон дзяржавы.

Намесьнік кіраўніка Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльлё заявіў пра «рэкордную яўку», у той час як прадстаўнікі апазыцыі запэўніваюць, што яна не дасягнула нават 15%, неабходных для скліканьня асамблеі.

Апанэнты абураюцца намерамі Мадуры і ягоных паплечнікаў яшчэ больш сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках. Паводле зьвестак актывістаў апазыцыі, ахвярамі гвалту ў акцыях пратэсту ў мінулыя выходныя сталі больш за паўтара дзясятка чалавек.

Венесуэльская Нацыянальная гвардыя матацыклістаў падчас перастрэлкі.

Венесуэльская Нацыянальная гвардыя матацыклістаў падчас перастрэлкі.

Пра захады супраць «архітэктараў аўтарытарызму» ў Вэнэсуэле заявілі ў ЗША. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 30 ліпеня паведамленьні начальніцы прэсавай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту Гэзэр Наўэрт.

Паводле яе, ЗША асуджаюць навязаныя 30 ліпеня выбары ў канстытуцыйную асамблею. З гледзішча Вашынгтону, новы орган закліканы замяніць законна абраную Нацыянальную асамблею і падарваць права вэнэсуэльскага народу на самавызначэньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?