Праз агенцтвы нерухомасці здаецца ў доўгатэрміновую арэнду катэдж на Сёмкаўскім завулку. Гэта Дразды-2 — элітны квартал на ўскрайку Мінска, дзе жывуць чыноўнікі і бізнэсмены.

Як стала вядома «Нашай Ніве», свой дом прапануе багатым наймальнікам сям’я сербскіх бізнэсменаў Карычаў. У Беларусі яны будуюць некалькі вядомых жыллёвых і офісных комплексаў накшталт «Маяк Мінска» (квартал за Нацыянальнай бібліятэкай) і «Мінск-Свет» (на месцы знесенага аэрапорта).

Участак Карычаў у Драздах-2, у адрозненні ад суседніх, быў не выдадзены бясплатна рашэннем Мінгарвыканкама, а набыты за $8 тысяч.

Цяпер жа гаспадары спрабуюць здаць свой дом плошчай 627 м2 за 6000 еўра на месяц.

фота Сяргея Гудзіліна.

«Жылая плошча дома ўключае ў сябе чатыры спальні на другім паверсе, гасціную (76,56 м2) і два кабінеты (11 м2 і 24 м2) на першым паверсе. Кожная спальня мае асобны санвузел і гардэробную. На другім паверсе дзве крытыя тэрасы (34,88 м2 і 42,72 м2) і балкон 9,66 м2. У падвале размешчана сауна, пакой адпачынку, трэнажорная зала. У падвальных памяшканнях ёсць вокны, што дазваляе трапляць туды дзённаму святлу. У доме выкананы свежы якасны рамонт. У аздабленні выкарыстоўваліся дарагія імпартныя будаўнічыя матэрыялы. Аздабленне выканана па праектах высокакваліфікаваных дызайнераў. Часткова з мэбляй. Участак добраўпарадкаваны. Газон. Дэкаратыўны хмызняк. Дарожкі і пад'язны шлях да гаража выбрукаваны тратуарнай пліткай. На ўчастку ёсць летні домік для барбекю. Падсвятленне», — гаворыцца ў аб’яве.

Пяць фактаў пра мільярдэра Багалюба Карыча, з якім сустракаўся Лукашэнка

Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў

Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру