moya-planeta.ru
Гэтыя дыназаўры блукалі па Зямлі адначасова з жудасным тыраназаўрам, але выглядалі пры гэтым не як яшчары, а як трохметровыя індыкі. Corythoraptor jacobsi быў пакрыты пер'ем, падобны і да паўліна, і да буйной індычкі (або страуса), меў вялізны грэбень на галаве і бяззубыя сківіцы.
Амаль цэлы шкілет гэтае неверагоднае істоты расказаў палеантолагам, што прадстаўнік Corythoraptor jacobsi жыў паміж 100 млн і 66 млн год таму. Яму было прыкладна восем гадоў, калі ён памёр.
Дзюба Corythoraptor jacobsi была вельмі вострай і небяспечнай, хоць зубоў навукоўцы, дзякуючы добра захаванай частцы чэрапа і сківіцы, не знайшлі.