Кампанія Lelo, якая вырабляе «цацкі для дарослых», правяла глабальнае апытанне, каб даведацца, жыхары якой краіны адчуваюць аргазм часцей і больш інтэнсіўна. Вынікі апытання, якія аказаліся вельмі нечаканымі, апублікаваў таблоід The Sun.

Нечаканым лідарам гэтай гонкі сталі Нарвегія. 35% суровых паўночных вікінгаў паведамілі, што адчуваюць аргазм штодня, тады як у Вялікабрытаніі гэтым змаглі пахваліцца толькі 11% насельніцтва. А 2,5% жыхароў Нямеччыны паведамілі, што наогул ніколі не адчувалі аргазму.

Самымі моцнымі прызнаны аргазмы жыхароў Чылі, Іспаніі і Італіі — больш за 10% жыхароў гэтых краін ацанілі іх як вельмі інтэнсіўныя. Акрамя таго, высветлілася, што няма ніякай залежнасці сілы аргазму ад шуму, якім суправаджаюцца любошчы, бо самымі гучнымі аказаліся брытанцы — там шумяць 65% апытаных, а ў краіне-пераможцы Нарвегіі толькі 39,9%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру