Навукоўцы даследавалі пахавальную камеру ў кургане памерам 3 на 2,7 м. У цэнтральнай частцы быў выяўлены шкілет мужчыны, які ляжыць на баку і арыентаваны на захад.

Побач з целам знаходзіліся нож у ножнах, жалезнае лязо з кальцом, кашалёк з абрэзкамі манет.

«І каронная знаходка — драўляны шчыт ля галавы пахаванага!», — адзначае археолаг.

На шчыце захавалася каля 60 аковак, у цэнтры шчыта — жалезны умбон, які мацаваўся да драўлянага поля шчыта з дапамогай шасці заклёпак.

Навукоўцы змаглі выявіць рэшткі дошак з фрагментамі фарбы. Колер пакуль не ясны. Дыяметр шчыта — каля 85 см. Шчыт быў прыстаўлены да чагосьці і стаяў вертыкальна.

Новікаў адзначае, што шчыт зламаны напалову і «хавае пад сабой нешта цікавае». Гэтую інтрыгу абяцаюць вырашыць бліжэйшымі днямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру