Інфармацыя пра гэта з'явілася ў панядзелак раніцай у Твітары.

Маштабная аварыя адбылася недалёка ад скрыжавання з праспектам Машэрава. Усе аўто рухаліся ў бок цэнтра па трэцяй паласе і сутыкнуліся «ланцужком»: Opel, Citroen, BMW, Subaru, Skoda і Renault.

Моцных пашкоджанняў і пацярпелых няма.

Як паведамляе ДАІ Мінска, прычынай аварыі стала незахаванне бяспечнай дыстанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0