фота Сяргея Гудзіліна.
Сярэдняя калгасная карова летась давала 4855 літраў малака — гэта дадзеныя Белстата. У якіх раёнах былі дасягнутыя найлепшыя поспехі?
- Нясвіжскі — 7491
- Гродзенскі — 7303
- Дзяржынскі — 7058
- Бераставіцкі — 6889
- Смалявіцкі — 6669
- Брэсцкі — 6557
- Шчучынскі — 6277
- Клецкі — 6188
- Мазырскі — 6176
- Слуцкі — 6098.
Гаворка вядзецца пра надоі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Прадказальна, што наперадзе тыя раёны, дзе ёсць паспяховыя буйныя агракомплексы накшталт «Снова».





