Новыя шыльды ў Гомелі.

«Вядома, у Мінску і некаторых мястэчках Беларусі праблема з беларускай мовай на вулічных указальніках не стаіць, але па краіне пераважна выкарыстоўваецца руская мова. У тым жа Гомелі беларускамоўных шыльдаў у лепшым выпадку 15-20%, а да апошняга часу іх наогул фактычна не было. У Магілёве, да прыкладу, шыльды цалкам рускамоўныя.

Каб спыніць дыскрымінацыю беларускамоўных беларусаў не заўжды трэба патрабаваць максімум, тым больш, што дзейснае заканадаўства не на нашым баку. Аднак калі мы будзем патрабаваць двухмоўя, мы пашырым візуальную прысутнасць беларускай мовы на вуліцах Беларусі ў разы», — звяртаецца Ігар.

Падпісаць петыцыю

У петыцыі прапаноўваецца зрабіць двухмоўнымі ўсе шыльды: як тыя, што цяпер выключна рускамоўныя, так і тыя, што выключна беларускамоўныя. Гэта будзе сведчыць пра рэальнае, а не ўяўнае двухмоўе ў краіне.

Случак прыводзіць у прыклад, як гэта зроблена ў Фінляндыі, дзе дзяржаўнымі з’яўляюцца фінская і шведская мовы.

У Беларусі таксама ёсць падобныя прыклады. На новых шыльдах у Гомелі назвы вуліц дублююцца па-беларуску і па-руску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру