29 ліпеня ў вёсцы Альшаны, Столінскага раёна матацыкл збіў 13-гадовую дзяўчынку. Пацярпелая ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу.

Дакладныя абставіны здарэння пакуль не вядомыя. Як паведаміў tut.by чытач, 29 ліпеня ў аграгарадку Альшаны, Столінскага раёна «аўтамабіль ДАІ збіў матацыкліста, які, у сваю чаргу вылецеў на абочыну і збіў дзяўчыну». Гэтую версію пацвердзілі tut.by жыхары аграгарадка, з якімі нам удалося звязацца.

«Супрацоўнікі ДАІ падразалі матацыкл у выніку матацыкл выехаў на тратуар і ўляцеў у дзяўчат якія ішлі ў той час па тратуары», - паведаміў альшанец Аляксандр.

Ёсць яшчэ адна версія ДТЗ. Згодна з ёй ДАІ пераследвала матацыкліста, які спрабаваў уцячы. Падчас пагоні матацыкліст здзейсніў наезд на пешахода. Пры гэтым ці быў кантакт паміж аўтамабілем ДАІ і матацыклам, невядома.

Па каментар tut.by звярнуўся ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. У ведамстве пацвердзілі факт ДТЗ, але падкрэслілі, што абставіны аварыі пакуль высвятляюцца, праводзіцца праверка.

Паводле інфармацыі tut.by пацярпела 13-гадовая дзяўчынка. З месца аварыі пацярпелую павезла хуткая. У цяжкім стане яе шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы ў Пінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0