Абаронца Максім Жаўнерчык сышоў з БАТЭ па згодзе бакоў.
Жаўнерчык быў гульцом асновы барысаўскага клуба, але пасля нічыей з «Алашкертам» (1:1) рэзка выказаўся пра гульню каманды.
«Калі будзе праваленая восень, то трэба ці звальняць трэнера, ці разганяць футбалістаў», — заявіў ён.
У выніку Жаўнерчык з таго дня не правёў ніводнага матча за БАТЭ нібыта па прычыне траўмы.





