29 ліпеня «Брэсцкі мясакамбінат» разам з жыхарамі і гасцямі горада адзначаў Дзень Нараджэння Брэста і паднёс гораду незвычайны падарунак: на пешаходнай Савецкай з'явіўся ўнікальны арт-аб'ект «#Любоў ёсць». Цяпер кожны жыхар і госць Брэста ведае, дзе шукаць каханне ў горадзе.

Арт-аб'ект — гэта металічны хэштэг даўжынёй 8 метраў, які арганічна дапоўніў гарадскі асяродак Брэста. Яго ўсталявалі на галоўнай гістарычнай вуліцы гораду — Савецкай — каля выставачнай залы. Новы гарадскі арт-аб'ект нагадвае кожнаму мінаку аб самым цудоўным пачуцці на зямлі. Бо ўсё, што нас акружае, створана дзякуючы любові.

Скульптура «Любоў ёсць» вырасла з ідэі супрацоўнікаў «Брэсцкага мясакамбіната» зрабіць нешта запамінальнае для любімага горада, яго гасцей і жыхароў на Дзень нараджэння Брэста. «Любоў ёсць» — гэта не проста словы. У іх заключаны ўвесь сэнс працы прадпрыемства, для якога цеплыня чалавечых адносін і любоў — гэта тое, што цэніцца перш за ўсё.

«Брэсцкі мясакамбінат» — гэта брэнд, які імкнецца прыносіць карысць добрымі і правільнымі ўчынкамі. Сённяшні свет цынічны, яму не хапае любові і клопату. Мы стварылі скульптуру, каб павіншаваць Брэст з Днём нараджэння і нагадаць пра дабро. Магчыма, так людзі будуць часцей успамінаць пра тое, што шчасце — гэта любіць і рабіць што-небудзь у імя любові. Спадзяемся, арт-аб'ект стане месцам, куды будуць прыязджаць на вяселлі і выпускныя, а турысты рабіць на яго фоне сэлфі для сваіх фотасправаздач з падарожжаў», — распавёў Максім Бугаёў, начальнік аддзела маркетынгу ААТ «Брэсцкі мясакамбінат».

Адкрыццё новага арт-аб'екта ператварылася ў гарадское свята, якім па-майстэрску дырыжыраваў тэлевядучы, спявак і кампазітар Герман Цітоў.

Маладыя, якія ажаніліся ў гэты ж дзень літаральна за 30 хвілін да мерапрыемства, сімвалічна перарэзалі чырвоную стужку і запрасілі гасцей фатаграфавацца з хэштэгам.

Кацярына і Уладзіслаў адмыслова прызначылі дзень вяселля на свята горада, у якім пазнаёміліся два з паловай гады таму і плануюць ствараць сваю сям'ю. Для іх Брэст заўсёды будзе асаблівым горадам. Горадам, які падарыў ім адзін аднаго і каханне.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх гасцей свята стаў выступ гурта J:Mors, у творчасці якіх любоў займае асаблівае месца.

На мерапрыемстве адбываліся конкурсы і працавалі зоны дэгустацый прадукцыі мясакамбіната. Асаблівую цікавасць выклікалі пельмені «Мясныя падушачкі», якія з любоўю гатавалі тут жа і частавалі ўсіх гасцей свята.

Берасцейцы пакідалі свае патаемныя жаданні на Дрэве Жаданняў і мелі магчымасць лепш даведацца пра гісторыю Брэста падчас віктарыны.

Дзень нараджэння горада быў напоўнены атмасферай радасці, творчасці, яркіх эмоцыйю Любоўю былі прасякнутыя вуліцы Брэста. І нават у паветры лунала нешта асаблівае. Гэта нешта — і ёсць любоў!

ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» — лідар мясной прамысловасці Беларусі. Прадпрыемства займае актыўную сацыяльную пазіцыю ў дачыненні да роднага горада — удзельнічае ў гарадскіх святах, арганізуе мерапрыемствы і канцэрты. Аддзел маркетынгу «Брэсцкага мясакамбіната» паведаміў, што кампанія працягне клапаціцца пра родны Брэст і берасцейцаў, і ў планах — шмат праектаў, якія дададуць гораду прыгажосці. Таму што Брэст — гэта любоў.

«Брэсцкі мясакамбінат» у Instagram.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру