Праваахоўнікі затрымалі 31-гадовага бяздомнага, які, пагражаючы расправай 26-гадоваму інваліду, адабраў у таго рэчы.

Намёт, у якім жыў падазраваны 

Намёт, у якім жыў падазраваны 

Днём на беразе Заслаўскага вадасховішча зламыснік ўбачыў хлопца, які адпачываў на пляжы. Падазраваны завёў з ім гутарку, падчас якога зразумеў, што новы знаёмы мае абмежаваныя фізічныя магчымасці.

Мужчына вырашыў гэтай акалічнасцю скарыстацца і прапанаваў пагуляць ў мяч. Пры гэтым па ўмовах забавы, мяч не павінен быў зваліцца на зямлю, інакш той, хто прайграў, аддае сваю маёмасць. Улічваючы асаблівасці развіцця хлопца, зыход гульні быў відавочны. Пад пагрозай гвалту рабаўнік адабраў музычную калонку, мабільны тэлефон і гадзіннік на 215 рублёў.

Па прыездзе ў Мінск пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве міліцыянты вызначылі асобу падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы жыхар Гродзенскай вобласці. Мужчыну затрымалі, канфіскавалі маёмасць пацярпелага. У дачыненні да падазраванага распачалі крымінальную справу — мужчыну пагражае да 6 гадоў зняволення.

Вядома, што мужчына некалькі месяцаў таму адбываў пакаранне за крадзеж. Вызваліўшыся, дадому ён не паехаў, а пасяліўся ў намёце ля вадасховішча. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0