У Беларусі на другую палову дня з-за навальніцы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Белгідраметцэнтры.

Адзначым, што, паводле ранішніх прагнозаў, у Мінску сёння не мусіла быць ападкаў.

«Сёння ў перыяд з 14.00 да 21.00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 24.00», — расказалі ў Гідрамеце.

У Мінску ад 18.00 да 21.00 чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Дадзеныя з радара па стане на 16:27. Чырвоны колер — навальніцы.

Карта навальніц па стане на 16:45

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0