Інтэрнэт-рэсурс watsen.info, які адлюстроўвае тэмпературу вады на пляжах Крыма, выдае наступны графік змянення тэмпературы вады за мінулы тыдзень у Фаросе:
Бачна, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня сапраўды адбылося моцнае падзенне тэмпературы вады ад 25°C да амаль 9°C.
З чым гэта звязана?
Мяркуючы па ўсім, уся справа ў апвэлінгу.
Апвэлінг, або пад'ём, — гэта з'ява, калі больш халодныя глыбінныя воды акіяна ўздымаюцца да паверхні, замяшчаючы сабой добра прагрэтыя паверхневыя воды.
На малюнку бачна, як дагары падымаюцца халодныя глыбінныя воды, а цёплыя паверхневыя адыходзяць ад берага. Малюнак: WeatherFlow.com
Часцей за ўсё апвэлінг назіраецца ля заходніх межаў мацерыкоў, але, як выключэнне, можа сустракацца ў любым раёне сусветнага акіяна. З'ява ёсць вельмі непрацяглай, але каб вада зноў добра прагрэлася, патрэбны некаторы час.
* * *
Нагадваем, што ўезд на тэрыторыю акупаванага Крыма праз іншыя дзяржавы супярэчыць законам Украіны. Трапляючы на тэрыторыю паўвострава праз Расію, вы можаце быць уключаныя ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд ва Украіну.





