Паўночна-Каўказскі ваенны суд Расійскай Федэрацыі прысудзіў да 12 гадоў калоніі строга рэжыму ўкраінца Аляксея Сізановіча па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні мяжы і падрыхтоўцы тэракту ў горадзе Каменск-Шахцінскі (Растоўская вобласць), паведамляе «ТАСС».

Фота: Медыязона

«Паўночна-Каўказскі суд прызнаў вінаватым і прысудзіў па сукупнасці злачынстваў да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафаў у памеры 200 тысяч рублёў і 50 тысяч рублёў», — гаворыцца ў паведамленні.

Сізановіча прызналі вінаватым па такіх артыкулах КК РФ, як «Падрыхтоўка тэрарыстычнага акту», «Незаконнае набыццё, перадача, збыт, захоўванне, перавозка або нашэнне выбуховых рэчываў або выбуховых прылад» і «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расіі». Па версіі следства, Сізановіч і яго саўдзельнік у красавіку 2014 года ў Кіеве нібыта стварылі арганізаваную групу і дамовіліся аб падрыхтоўцы і здзяйсненні тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Расіі і Украіны. Сізановіч заявіў, што ён збіраў інфармацыю аб аб'ектах транспартнай інфраструктуры і перадаваў іх свайму кіраўніку з псеўданімам Уладзіслававіч, які прадставіўся яму супрацоўнікам украінскай выведкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру